Я. Лёсік - Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928г.)
20.11.2008
Беларуская граматыка для школ, выданне пятае, дапоўненае іпашыранае
Сёлета ўвосень мінае дзесяць год, як выйшла ў сьвет першаябеларуская граматыка. "Даўно жаданы час, калі паявіцца ў сьветбеларуская граматыка, прыйшоў нарэшце ў 1918 г.", - пісаў урэцэнзіі на яе В. Тройца, адзін з выдатнейшых кіраўнікоў выдавецтва"Загляне сонца і ў наша ваконца". (Тыднёвік "Вольная Беларусь", №30, за 1918 г.). Гэта была -
"Беларуская граматыка для школ".
Напісаў кандыдат філёлёгіі. Петрагр. Унівэр. Б. Тарашкевіч.
Выданьне "Беларускага Камітэту".
Вільня. Друкарня М. Кухты. 1918 г.
Граматыка мела два выданьні - лацінкаю (іп 1/16 стр. 112) ікірыліцаю (іп 1/8 стр. 76). Аўтар яе - Браніслаў Тарашкевіч, былыпасол (дэпутат) польскага сойму, а цяпер галоўная абвінавачанаяасоба ў працэсе Беларускае Грамады ў Вільні.
Выпускаючы ў сьвет сваю работу, аўтар пісаў: "Маю надзею, што ўбудучыне лепшы час пазволіць мне напісаць паўнейшую і большнавуковую граматыку беларускае мовы", бо - "Патрэбы школы прымусілімяне адкінуць усё тое, што мела больш чыста навуковае значэньне, якпрактычнае. Я ўвесь час ня выпускаў з вачэй пэдагагічную старанукніжкі" ("Беларуская граматыка для школ". Ад аўтара, стр. 4, курсыўарыгін.).
Але апынуўшыся пад польскаю ўладаю, аўтар не дачакаўся "лепшагачасу". Жыцьцё ў Заходняй Беларусі, палажэньне беларускага народапад Польшчаю прымусілі яго пакінуць навуковую працу і выступіць наабарону народа, бо -
"Сьціснула гора дыханьне ў народзе... Хваляй шырокай разьлілась,як мора, Родны наш край затапіла" (М. Бгд.).
Браніслаў Тарашкевіч - аўтар першай беларускай граматыкі
Ён пайшоў у сойм, спадзяючыся спачатку знайсьці там гэтуюабарону, а ня сустрэўшы ні падтрыманьня, ні спачуцьця, рынуўся ўнародныя гушчы, арганізуючы масы для самаабароны, для барацьбы за"лепшы час у будучыне", якога чакаў, на які так спадзяваўся. Ягопазьнейшыя выступленьні на парлямэнцкай трыбуне абярнуліся ў балючыкрык пратэсту на ўвесь сьвет аб тым, які зьдзек дзеецца надбеларускім народам пад Польшчай. Гэта прывяло яго ў вастрог і налаўку падсудных...
Граматыка Тарашкевіча пачала новую эпоху ў разьвіцьці беларускаелітаратурнае мовы. "Дагэтуль", - пісаў яе аўтар: "беларускаялітаратурная мова разьвівалася толькі паводле сваіх найгалоўнейшыхправоў, найбольш для яе характэрных і ад каторых яна не адступала.Шмат якія пытаньні заставаліся без адказу Ня было аднолькавагаправапісу. Нічога дзіўнага. Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыятрадыцыі старасьвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразупачала буйна ўзрастаць з народнага карэньня. А народнае карэньне -яно вельмі багатае. I ня гледзячы на вялікую суцэльнасьць усяебеларускае мовы, яна мае, як і кожная іншая мова, колькі асобных,выразьней азначаных гутарак. Кожная гутарка дабівалася, каб заняцьпачэснае мейсцаў нашым пісьменстве. Дзеля гэтага і розныя, частапаміж сабою нязгодныя спосабы пісаньня.
Трэба было часу, каб само жыцьцё паказала, якая гутарка маенайбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асновайлітаратурнае мовы.
Трэба было часу, каб праявіліся ў пісьменстве ўсе, якія толькіёсць у асобных гутарках, чыста беларускія асобнасьці.
Бяз гэтага не магло быць ніякае хоць больш-менш закончанаеграматыкі, не магло быць і сталага, яснага правапісу. Бо граматыкапавінна толькі замацаваць і падраўняць тыя лініі, якія сама моваўжо назначыла.
Мне здаецца, што гэтыя лініі і характэрныя асобнасьці ўжоазначыліся, дзеля чаго я і адважыўся выпусьціць у сьвет беларускуюграматыку" ("Ад аўтара"), стр. 3; "Беларуская граматыка для школ",курсыў арыгін.).
Крыху раней, здаецца вясною 1918 г., выйшла ў Вільні "Граматыкабеларускае мовы" Б. Пачобкі. (Вільня, друкарня "Гоман", 1918 г.),але гэтая спроба напісаць граматыку беларускае мовы ня мела ніякагазначэньня. Аўтар яе ня ведаў ні беларускае мовы, ні граматыкінаогул. Ён быў дырэктарам у Сьвіслачскай настаўніцкай сэмінарыі прынемцах і прыступіў да складаньня граматыкі зусім непадгат'аваны дагэтае работы, без належнае асьветы, без граматычных ведаў. Ягоработа адразу-ж сустрэла справядлівую ацэнку ды так і загінула,нікому невядомая.
У тыднёвіку "Вольная Беларусь" (1918 г., № 18, май) былазьмешчана "Справаздача камісіі Беларускага Навуковага Таварыства ўВільні" аб "Граматыцы беларускае мовы" Б. Пачобкі.
Цікавая гісторыя з гэтаю справаздачаю. Невядома з якое прычыны,можа таму, што Пачобка быў дырэктар сэмінарыі, а справаздача магланядобра адбіцца на яго дырэктарскай годнасьці, але нямецкаяакупацыйная цэнзура не пазволіла яе апублікаваць. Яна нелегальнабыла пераслана ў Менск у рэдакцыю "Вольнае Беларусі", дзе былавыдрукавана, бо ў Менску не пасьпеў яшчэ наладзіцца нямецкіадміністрацыйны апарат.
У гэтай справаздачы пісалі, што "Камісія Беларускага НавуковагаТаварыства ў Вільні, выбраная на засяданьні ўраду Таварыства,перагледзіўшы "Граматыку беларускае мовы" Б. Пачобкі, прыйшла даперакананьня, што кніжка гэта ня можа служыць да навукі беларускаемовы, як у пачатковых школах, так і наогул, а тым больш ня можабыць прынята ў аснову пры ўкладаньні школьных падручнікаў дзеляніжэйпісаных прычын"1 ("В.Б." № 18, стр. 142).
Далей падаюцца "найбольш яркія прыклады незнаёмства аўтараграматыкі з якой-небудзь граматыкай наогул" (там-жа, стр. 143), якнапрыклад, цьвярджэньне аўтара, што ад "рабіць" шматразоваетрываньне ("многарадны від") будзе "рабляць", або што формызайменьнікаў ("заімкаў") яго, яе, іх становяць сабою групу("клясу") заімкаў належнасьці і "не падлягаюць дэклінацыі"("скланеньню"), а "быць" у цяперашнім часе спрагаецца("кон'югуецца") так:
я ё мы ёсьць
ты ёсь вы ёсьця
ён ёсьць мы ёсьцека
запоўніўшы, такім спосабам, страчаныя формы для першых дзьвюхасоб адзін. л. і ўсіх трох асоб множн. л. сваімі ўласнымівыдуманымі формамі ад "ёсьць".
Ясна, што не граматыка, а да таго "праз усю кніжку - чытаем усправаздачы - чырвонаю ніткаю праходзіць тэндэнцыя да пальшчэньнябеларускае мовы (там-жа стр. 143, курсыў арыгін.).
Такім парадкам, першаю беларускаю граматыкаю была граматыка Б.Тарашкевіча. "Граматыка Б. Тарашкевіча", - пісаў вышэй памянутырэцэнзент В. Тройца: "уся глыбока прадумана, тэрміналёгія ў значнайчасьці новая, арыгінальная і шчыра беларуская, чыстая мова" ("В.Б."№ 33, стр. 248).
I праўда, яна і з боку мовы становіць узорную кніжку, як трэбапісаць пабеларуску. Але чыстата і правільнасьць мовы - канечнаяўмова для кожнага аўтара. Значэньне граматыкі Тарашкевіча ў тым,што "дагэтуль беларуская літаратурная мова разьвівалася толькіпаводлуг сваіх найагульнейшых правоў", а цяпер яна дастала сваёафармленьне, свае пэўныя, цьвёрдыя нормы і правілы, паводле якіхяна стала разьвівацца ў далейшым, ні разу не адступаючы ад іх і незрабіўшы дагэтуль ніякіх зьмен, за выключэньнем хіба зьмен утэрміналёгіі, выкліканых ня іх недасканаласьцю ці няўдаласьцю, агалоўным чынам патрэбамі фармальна-граматычнага прынцыпу, малапашыранага ў тыя так далёкія ад нас часы.
Такім парадкам, граматыка Б. Тарашкевіча зрабіла эпоху ўразьвіцьці нашае літаратурнае мовы. Гэта пераломны этап у гісторыінашае культуры, які ў кожнай культурнай краіне азначаецца, яквыдатнейшая дата.
Для нас граматыка Тарашкевіча стала законам, абавязковым дляўсіх, нормам якога мы нічога роўнага процівапаставіць ня можам.Аднак сам аўтар думаў іначай. Ён пісаў: "Аднолька-ж ня думаю, штожыцьцё ня зробіць з часам значных зьменаў. Будзем толькі мецьнадзею, што не залішне вялікіх і што ўсё найважнейшае зробленадобра". ("Беларуская граматыка для школ". Ад аўтара, стр. 4).
Пасьля дзесяцілетняе практыкі можна сказаць, што жыцьцё незрабіла і не зробіць значных зьмен, бо "ўсё найважнейшае зробленадобра".
Тарашкевіч палажыў аснову нашай літаратурнай мове, даў ёйграматычнае афармленьне і цьвёрды закончаны правапіс. Бяз гэтаеграматычнае нармалізацыі не магла існаваць і бесперабойнаразьвівацца літаратурная мова, як без законнага афармленьня ня можанармальна разьвівацца грамадзянскае жыцьцё.
3 дзесяткаў розных, хоць і блізкіх паміж сабою дыялектаў, наякія падзяляецца беларуская мова, як і мова кожнага іншага народу,Б. Тарашкевіч, як лінгвісты і вялікі знавец беларускае мовы,распазнаў і вызначыў той дыялект, тую гутарку нашае мовы, якая "маенайбольш сілы і здатнасьці на тое, каб зрабіцца асноваюлітаратурнае мовы".
Гэты дыялект, што ляжыць у аснове нашае літаратурнае мовы і яеграматыкі, сам граматысты характарызуе так:
"У аснове яго ляжыць найбольш характэрная і найбольш чыстаягутарка беларускае мовы, што мае цьвёрдае "р" і вёлікае аканьне".("Беларуская граматыка для школ". Ад аўтара, стар. 3, курсыўнаш).
Пад вялікім аканьнем лінгвістычная навука разумее туюўласьцівасьць нашае мовы (аднае з яе гутарак), што кожнаегістарычнае э-е-у' і о, незалежна ад свайго месца ў слове,вымаўляецца як гук, блізкі да а - я, прынамсі ў нашых азбуках, - ікірыліцы і лацінцы - няма іншых літараў для абазначэньня гэтыхненаціскных гукаў, і кожны граматны чалавек, незнаёмы з умоўныміправапіснымі правіламі, якраз перадае гэтыя гукі літарамі а -я.
"Але аканьне", - піша далей аўтар: "агранічана некаторыміразамі, да чаго прымушае нас доўгая практыка нашага пісьменства"(там-жа, стар. 3-4).
Чым выклікана гэтая "доўгая" - практыка нашага пісьменства?Пэўне-ж, не "даўно парванымі і заняпалымі традыцыямі старасьвецкаебеларушчыны", а ў першую чаргу ўплывамі расейскага і польскагаэтымалёгічнага пісьма, у якім гадаваліся пачынальнікі нашаелітаратуры, а потым, бясспрэчна, тут ня мог не адбіцца ўплыў іншыхбеларускіх дыялектаў з меншым аканьнем, але гэты ўплыў зышоў-бы нанішто, каб ня меў падтрыманьня з боку гістарычна-этымалёгічнаепісоўні.
"Прымаюцца і ўсе другія характэрныя асобнасьці беларускае мовы",кажа далей аўтар: "якія прыводзіліся дагэтуль у нашых выданьнях. Адпрынятае традыцыі адхіляюся толькі тады, калі гэтага вымагаеяснасьць сыстэмы або чыстасьць мовы. Зусім новага нічога ня ўводжу"(там-жа, стар. 4).
Вось гэтае агранічэньне "некаторымі разамі" гукавых фактаўлітаратурнага дыялекту, вымушанае практыкаю даўнейшагабессістэмнага даграматычнага пісьма, і парадзіла той, як часамкажуць цяпер, крызіс нашага правапісу, для ліквідацыі каторагасклікалася Акадэмічная Канферэнцыя, а цяпер працуе ПравапіснаяКамісія ў Інбелкульце.
Але і працы Акадэмічнае Канферэнцыі, і цяперашняя работаПравапіснае Камісіі ў Інбелкульце паказваюць, што вялікіх зьменаўзроблена ня будзе, і сыстэмы і прынцыпы Тарашкевічаўскага правапісузастануцца непарушнымі. Добра, калі выкінуцца тыя агранічэньні ўаканьні, што былі зроблены на падставе практыкі даграматычнагапісьма, ды падраўнуюцца некаторыя іншыя дробныя лініі, якіявызначыліся новаю дзесяцілетняю практыкаю.
Асноўную прычыну, што выклікае перабоі і разьбежнасьці ў нашымправапісе, становіць тая акалічнасьць, што Тарашкевіч дапусьціўнекаторыя адхіленьні ад моўных фактаў літаратурнае гутаркі.Найбольшым адхіленьнем зьяўляецца агранічэньне яканьня, бо аканьнеправодзіцца поўнасьцю. Каб зьліквідаваць гэтае агранічэньне, мыпавінны вырашыць пытаньне аб тым, як запісваць гук е - аднэюлітараю ва ўсіх палажэньнях гэтага гука, ці дзьвюма літарамі е - яў залежнасьці ад складу і націску?"
У даным выпадку ня важна, якая будзе пісацца літара - я ці е.Спрачацца аб літарах ня прыходзіцца, бо гэта-б значыла меркаваццаня дзелам, ня істотаю справы, а густам. Тут важна датрымацьпаступовасьць у напісаньні, а паступовасьць і правільнасьць сыстэмыня можа мірыцца з агранічэньнем, паколькі гэтае агранічэньне ня маепаддзержкі ў фанэтыцы данае літаратурнае мовы. Чаму, напрыклад,поўнае аканьне на пісьме не выклікае ніякіх супярэчнасыдяў? Бо янопоўнае, яснае і паступовае, бяз ніякіх выключэньняў. Гэтую паўнату,яснасьць і паступовасьць трэба правесьці і ў яканьні, бо і аканьне,і яканьне - зьявы аднаго характару - дзе поўнае аканьне, там іпоўнае яканьне.
Думаць, што літаратурная мова зьяўляецца або павінна зьявіццанейкім койнэ ўсіх дыялектаў, гэта значыць кіравацца ў сваіхмеркаваньнях не фактамі, а ілюзіямі. Такі погляд на літаратурнуюмову трэба прызнаць поглядам утопічным, ілюзорным, няжыцьцёвым.
I да моўных зьяў мы павінны падыходзіць з тэю-ж меркаю, з тым-жапрынцыпам, з якім падыходзім да фактаў грамадзянскага жыцьця. Афакты грамадзянскага жыцьця гавораць, што толькі той дзяржаўны ладможа быць моцным і прагрэсыўным, які апіраецца на адну клясу данагаграмадзянскага згрупаваньня, пры тэй умове, калі гэтая клясавызначаецца найбольшаю сілаю і здатнасьцю, каб зрабіцца асноваюдзяржаўнага ладу.
Літаратурная мова - гэта той дыялект, або тая кляса дыялектычныхзгрупаваньняў, якая пануе і будзе панаваць над усімі іншымідыялектамі, больш слабымі і менш здольнымі да літаратурнагаразьвіцьця, покі яны не вызваляцца з-пад гэтага панаваньня, кабраспачаць сваё асобнае жыцьцё. Параўнуйце, напрыклад, францускуюлітаратурную мову і францускі правансальскі дыялект, які стаўразьвіваць сваю ўласную літаратуру.
А раз мы прынялі за Тарашкевічам, што ў аснове нашаелітаратурнае мовы ляжыць тая найбольш дужая і найболын здатная далітаратурнага разьвіцьця гутарка, што вызначаецца вялікім аканьнем,то ўсе факты гэтага дыялекту мусяць быць для нас законам, як воляпануючай клясы становіць закон для клясаў падуладных.
Адгэтуль ясна, што ніводзін факт літаратурнага дыялекту непавінен агранічацца ніякімі ўступкамі на карысьць дыялектычныхпрэтэнзій, бо гэтыя ўступкі з канечнаю няўхільнасцю будуцьпрыводзіць да канфліктаў і правапісных крызісаў
Не павінна быць абмежаваньня і ў нашым яканьні, як мы ня маемяго ў аканьні. Тут можа быць два рашэньні: або гук е скрозьабазначаць аднэю літараю е, або ненаціскное е заўсёды перадавацьлітараю я. Паўтараю, справа тут ня ў літары, а ў датрыманьніадзінства напісаньня на падставе літаратурнага вымаўленьня.
Праўда, выстаўляецца як-бы трэйцяе рашэньне, паводле каторагапрапануюць абазначаць ненаціскное е асобнаю, новаю літараю (грэцкімэпсылёнам), але гэта ўжо яўны кампраміс, выразнае затушоўваньневыдатнейшае асаблівасьці літаратурнага дыялекту, якое нельгаапраўдаць ні практычнасьцю, ні правапіснаю патрэбаю.
Канчаючы гэты кароткі юбілейны ўспамін аб тым, што зробленанашым першым граматыстым і правапісным заканадаўцам для нашае мовы,для школы і для беларускае навукі, мы зноў варочаемся да яго асобы,да таго палажэньня, у якое закінула яго перапалоханае польскаепанства. Які вялікі работнік, якая навуковая сіла гіне цяпер упольскім астрозе.
Мы ня можам памірыцца з доляю гэтага слаўнага чалавека і павіннызрабіць усё, што можна зрабіць, каб вярнуць яго да творчае працы,так патрэбнае нашай маладой, багатай магчымасьцямі культуры прыбудаваньні новага ладу, новага грамадзкага жыцьця, нябывалага яшчэ,як стаіць наша зямля.